Мядзельскія школьнікі рыхтуюцца да міжнародных спаборніцтваў

Лепшыя з юных беларусаў у робататэхніцы – мядзельскія школьнікі – рыхтуюцца да міжнародных спаборніцтваў ў Таіландзе. Дэманстраваць свае вынаходствы будуць дзве нашы каманды.

Распрацаваць складаныя канструкцыі школьнікам дапамагаў настаўнік інфарматыкі гімназіі-інтэрната горада Мядзела Вячаслаў Саўчык, а вось праграмнае забеспячэнне хлопчыкі пісалі самі.

Гімназісты ўжо заваявалі залатыя медалі нацыянальнага этапу сусветнай алімпіяды робатаў. Дабіцца больш высокіх вынікаў каманда плануе на азіяцкім кантыненце.

Пажадаем ім перамогі!

Пакаленне будучага